28 сентября 2020
Хадзілі, таварыш, з табой мы хадзілі. У паходы за ўладу Саветаў. Мы новую праўду тады станавілі. Айчыне сваёй і сусвету,
— Напісаў чырвонаармеец грамадзянскай вайны, паэт Уладзімір Дубоўка. Гэтыя радкі міжволі ўспомніліся пры адкрыцці мемарыяльнага знака ля вёскі Гарадок у гонар камсамольскай роты 1-га Мінскага каравульнага батальёна, якая ў далёкім ужо ліпені 1919 года перакрывала тут шлях да Мінска ўзброеным Антантай палкам белапалякаў.
Адкрыццё мемарыяльнага знака ў гонар подзвігу камсамольскай роты.
Ціхім і цёплым жнівеньскім надвячоркам сабраліся тут ужо не будаўнікі, а тыя, каму назаўсёды ў спадчыну перадаецца гэты помнік: настаўнікі і вучні Гарадоцкай сярэдняй школы, піянеры, важатыя і выхавацелі піянерскага лагера «Лада». Яны прынеслі яркія летнія букеты і гірлянду, сплеценую з сакавітай зелені і кветак, што выраслі там, дзе 64 гады назад насмерць стаялі юныя чырвонаармейцы камсамольскай роты, сілу і адвагу якой добра адчулі пілсудчыкі, назваўшы яе бальшавіцкай.
Тут, крыху воддаль ад строгай ганаровай піянерскай варты, усхвалявана і ўзнёсла чыталі вершы праўнукі байцоў Вялікага Кастрычніка і грамадзянскай вайны. Аб захапленні мужнасцю камсамольцаў мінулных войнаў, аб вернасці камсамолу, партыі, нашай савецкай Айчыне.
Аб высокім абавязку падрастаючага пакалення, усіх нашых сучаснікаў гаварылі ў сваіх выступлениях начальнік піянерскага лагера «Лада» Генадзь Іванавіч Пустаход, старшая піянерважатая Гарадоцкай СШ Ганна Антонаўна Гарбатоўская, вучаніца 10-а класа СШ № 27 горада Мінска камсамолка Ірына Брэль.
3 вялікай увагай слухалі прысутныя старэйшага супрацоўніка Маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Уладзіміра Іванавіча Хатулёва. Яго працоўны стаж перавысіў ужо 37 гадоў, і ён даўно атрымаў права на адпачынак, але працягвае служыць сваёй справе, клапоцячыся і аб умацаванні парадку на дарогах і ў аўтагаспадарках, і аб тым, каб людзі лепш ведалі і шанавалі народную спадчыну нашага краю і свой уласны грамадзянскі гонар, нашу гераічную гісторыю. Аб высокім грамадзянскім абавязку кожнага і было яго слова.
Зрэшты, гэта дзякуючы актыўнай дапамозе калектыву дзяржаўтаінспекцыі на чале з В. А. Галузам і актывістаў дарожнага нагляду, аб якіх газета ўжо расказвала, удалося ўзвесці гэты знак. Мемарыяльную дошку па просьбе абласнога краязнаўчага музея зманціравалі камсамольцы са студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына» Маладзечанскага музвучылішча.
I вось павольна спадае блакітнае покрыва. Чоткія літары, адлітыя на металічнай пласціне, вычэрчваюць нібы з летапіснай старонкі словы:
«У ліпені 1919 года ў раёне вв. Уша, Гарадок храбра білася з пілсудчыкамі камсамольская рота Мінскага каравульнага батальёна. Да апошняга патрона вялі бой з ворагамі, прыкрываючы таварышаў, камсамольцы Гатоўскі, Дварэдкі, Андрэйчык і іншыя.
Яны загінулі, але не адступілі. Подзвігу жыць вечна!»
Пасля мінуты маўчання зноў гучалі вершы над полем, адноўленым Гарадоцкім штучным возерам і навакольным лесам. Не ўсё я ўлавіў сваім слыхам. Але, здаецца, зноў чуў Уладзіміра Дубоўку:
— Адборнае белагвардзейскае войска
Мы білі, крышылі і гналі, —
За нашы заводы і шэрыя вёскі,
За кожную родную цалю
Знаходзілі кулі варожую сілу
У пушчах спрадвечных, у полі.
I кожная куля за нас гаварыла:
— Рабамі не будзем ніколі!
На Маладзечанскай зямлі ўзняўся яшчэ адзін, няхай сабе і сціплы, помнік аб спадчыне роднага краю.
В. Ляшковіч.
Святло камунізму. Жнівень 1983 года.