Главная > Новости > Каля Гарадка садзілі лес

Каля Гарадка садзілі лес

1 октября 2020

У Маладзечанскім раёне больш за 2 гектары лясных насаджэнняў з’явілася ў раёне Гарадка, у пойме Заходняй Бярэзіны. Тут працавалі работнікі Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Маладзечанскай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю, члены раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

…У загадзя падрыхтаваныя барозны высаджваліся двухгадовыя саджанцы сасны і трохгадовыя бярозы. Гэтыя пароды добра ўжываюцца. Акрамя таго, бярозы служаць бар’ерам для агню ў пажаранебяспечны перыяд.

Па інфармацыі вядучага інжынера па лесааднаўленні Маладзечанскага лясгаса Ірыны Калошыч, за тыдзень зялёнае покрыва раёна павялічылася больш чым на 20 гектараў. Яшчэ на 43-х лясныя культуры падсеялі. Работы ў асноўным вяліся на тэрыторыях Красненскага, Лебедзеўскага і Маладзечанскага лясніцтваў. Усяго высадзілі больш за 177 тысяч сеянцаў і саджанцаў.

***
Рэспубліканская акцыя па пасадцы лясных культур «Тыдзень лесу» праходзіла ў краіне з 1 па 8 красавіка.

Лясы ў Беларусі займаюць амаль 40 працэнтаў тэрыторыі, або 9,5 мільёна гектараў.

Лясістасць Маладзечаншчыны складае каля 30 працэнтаў. Сярэдняя плошча зялёных масіваў – 25-53 гектары. Сасновыя бары ў раёне займаюць каля 64 працэнтаў усіх лясоў, ельнікі – каля 20, бярозавыя гаі – 12, алешнікі – 3, дубравы – 1 працэнт.

Больш падрабязна – у “МГ” за сераду, 12.04.2017 г.

Алег Бяганскі
Фота: Аляксей Платко