1 октября 2020
На спартыўна-аздараўленчай пляцоўцы, якая працуе сёлета ў Гарадоцкай школе, можна ўбачыць у кругу дзяцей старшую піянерважатую Ганну Антонаўну Гарбатоўскую
Больш трыццаці гадоў свайго жыцця аддала яна рабоце ў школе. Сваёй важатай ганарацца гарадоцкія піянеры. Ганна Антонаўна ў гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной партызанскага атрада імя Суворава, а сёння, у мірны час, лічыцца адной з лепшых старшых піянерскіх важатых раёна.
На здымку: Г.А. Гарбатоўская
Фота М. Асаевіча
Маладзечанская газета, № 87 ад 7 верасня 1996 года