Вайна па-ранейшаму сніцца… 4 ліпеня 1944 года Мікалай Мяцеліца запісаўся добраахвотнікам на фронт. Было яму крыху больш семнаццаці. Камандзір роты, убачыўшы худога і невысокага хлопца, схапіў яго за каўнер: «Ідзі дадому! Споўніцца васемнаццаць — праз ваенкамат выклічуць!» Мікалай не згаджаўся. «Ну, чорт з табой, заставайся!» — усклікнуў камандзір.
У спадчыну роднаму краю Хадзілі, таварыш, з табой мы хадзілі. У паходы за ўладу Саветаў. Мы новую праўду тады станавілі. Айчыне сваёй і сусвету, — Напісаў чырвонаармеец грамадзянскай вайны, паэт Уладзімір Дубоўка. Гэтыя радкі міжволі ўспомніліся пры адкрыцці мемарыяльнага знака ля вёскі Гарадок у гонар камсамольскай роты 1-га Мінскага каравульнага батальёна, якая ў далёкім ужо ліпені 1919 года перакрывала тут шлях да Мінска ўзброеным Антантай палкам белапалякаў.
Гарадок і яго праваслаўныя храмы Мястэчка Гарадок — магчыма, самае старажытнае на Маладзечаншчыне. Навукоўцы адносяць яго заснаванне да 1161 года, калі землі нашы ўваходзілі ў склад Полацкага княства — вялікай Усходне-Еўрапейскай дзяржавы.
Выток любові і жыцця пачатак «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають». — Францыск Скарына
У вёсцы Пажарышча цяпер няма з кім павітацца, а раней было нават сваё “тэлебачанне” Вёска Пажарышча знаходзіцца ад Маладзечна ўсяго ў 30 кіламетрах. Але калі ў горадзе мігцяць агні, кавярні завуць на вячэру, у магазінах натоўпы людзей, то ў Пажарышчы, бывае, за месяц няма з кім павітацца.
Там, дзе цяжэй З Тучынскай фермай была сапраўдная бяда. Нізкія надоі, нізкая якасць малака. А паспрабуеш загаварыць з яе работнікамі аб выпраўленні становішча, дык усе ў адзін голас спасылаліся на вядомую “старажытнасць” памяшкання, Маўляў, аб якім тут выпраўленні становішча можа ісці размова калі жывёла ўтрымліваецца па дзедаўскаму спосабу — на падсцілцы, механізацыі таксама аніякай.
Ах, як хочацца вярнуцца ў Гарадок Гарадкоў у нашай краіне некалькі. Самы вядомы — гэта населены пункт раённага значэння на 12 тысяч жыхароў у Віцебскай вобласці. Там працуюць вядомая птушкафабрыка і льнозавод, а яшчэ размешчаны дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Але ёсць Гарадок і зусім іншы — невялікi аграгарадок у Маладзечанскім раёне. Дзякуючы мясцоваму жыхару Аляксею Жахаўцу ён хутка стане больш вядомым за свайго «цёзку». Малады чалавек старанна збірае здымкі, дакументы і факты аб найстарэйшым у сваім рэгіёне населеным пункце, і створаны ім сайт haradok.by ужо пачаў прыцягваць турыстаў у гэтыя раней малалюдныя мясцiны.