Главная > Статьи > «Наша Ніва» сто гадоў таму

«Наша Ніва» сто гадоў таму

14 октября 2020

Гарадок, Вілейскага пав., Віленскай губ. Паехала ўдава Антуковічыха пазычаць грошы ў банку і ўзяла з сабой паручыцеляў, а як дала ім добра гарэлкі, дык аднаго прывезла дахаты ўжо нежывога. Кажуць, як яна садзіла іх на воз, дык кожнаму падвязала хусткай пад бараду шапкі, каб не згубілі. Ці хусткі тыя былі туга заціснутыя, ці што — толькі прывезла дамоў нябожчыка.

«Наша Ніва». №17. 1909
Ссылка источника