Главная > Новости > Бібліяпікнік: збіралі зёлкі, варылі юшку.

Бібліяпікнік: збіралі зёлкі, варылі юшку.

29 сентября 2020

Лета – з карысцю
На незвычайнае мерапрыемства – бібліяпікнік – запрасіла загадчыца Гарадоцкай бібліятэкі Надзея Леган юных і дарослых чытачоў

Прырода паблізу Гарадка вельмі прыгожая. Дык чаму не даведацца пра яе нешта новае пагодлівым летнім дзяньком? Мінулым летам Надзея Іванаўна праводзіла падобную сустрэчу на свежым паветры, сёлета вырашала прадоўжыць традыцыю. Крысціна Дадзьян з унукам Сашам, Генадзій Гурэцкій з дачкой Алінай, Алена Быцун з унучкай Машай і іншыя даведаліся цікавую інфармацыю пра лекавыя травы ад бібліятэкара, а потым самі збіралі чабор, зверабой, рамонак, бяссмертнік. З задавальненнем удзельнічалі ў тэматычных гульнях і конкурсах, дружна разгадвалі загадку і тэматычны красворд, а затым варылі смачную юшку.

“Сабраныя травы ўжо высахлі, духмянай гарбатай могуць пачаставацца ўсе чытачы, калі прыходзяць у бібліятэку”, — расказвае Надзея Іванаўна, якая шмат гадоў з’яўляецца кіраўніком клуба “Юны натураліст”. Яна сама вельмі любіць расліны, вырошчвае пакаёвыя кветкі, упрыгожвае імі бібліятэку, якая проста патанае у зеляніне. І шчодра дзеліца сваімі ведамі з чытачамі, прывівае экалагічную культуру юным землякам. Чарговае мерапрыемства, якое яна рыхтуе, — “Поле цудаў” “Зялёная аптэка”, прысвечанае лекавым раслінам. Мае намер таксама запрасіць школьнікаў на гульнявую праграму “Лясное царства”, у час якой будуць гаварыць пра лес, ладзіць цікавыя конкурсы і віктарыны.

Анжаліка Крупянькова
Маладзечанская газета № ад 22 ліпеня 2017 года.