Главная > Новости > Заўсёды сярод людзей М.М. Мяцеліца

Заўсёды сярод людзей М.М. Мяцеліца

29 сентября 2020

З юбілеем!

Заўтра – адметная дата ў вяскоўца з Гарадка М.М. Мяцеліцы. Яму спаўняецца 70 гадоў. Пройдзены багаты на падзеі і здабыткі шлях, за плячыма і складанае, і цікавае жыццё…

У іх сям’і з вёскі Уша цяперашняга Аляхновіцкага сельсавета было васьмёра дзяцей. І ўсе – сыны!

Калі ў 1939 годзе ўз’ядналіся беларускія землі ў адзіную рэспубліку, Мікалай які крыху вучыўся “пры Польшчы”, стаў наведваць Аляхновіцкую няпоўнасярэднюю школу. Аднак пачалася вайна. У гады нямецкай акупацыі яму хацелася трапіць у Чырвоную армію, баяўся, што не паспее на фронт. Пры складанейшых абставінах знайшоў магчымасць звязацца з партызанамі і аказваць ім дапамогу. У першы ж дзень вызвалення Беларусі, 4 ліпеня 1944 года, стаў салдатам 243 стралковага палка 84-й Гвардзейскай дывізіі 3 Беларускага фронту. У жорсткіх баях на Усходняй Прусіі атрымаў цяжкае раненне, трапіў у шпіталь. Нягледзячы на тое, што стаў інвалідам, застаўся на фронте, змагаўся з фашістамі да дня перамогі.

Пасля заканчэння вайны пряцягваў службу ў Савецкай Арміі, а ў 1950 годзе памкамузвода Мяцеліца вярнуўся дамоў. І адразу ж актыўна ўключыўся ў работу па ўмацаванню Савецкай улады, аднаўленню сельскай гаспадаркі. Працаваў дырэктарам дамоў культуры ў Аляхновічах, затым у Гарадку, Радашкавіцкага раённага Дома культуры. Потым быў выбраны страршынёй Пятроўшчынскага сельсавета. А празі некаторы час калгаснікі калгаса “1 Мая” (“Гарадок”) аказалі яму гонар — даверылі узначаліць калгас. Працяглы час працаваў старшынёй Гарадоцкага сельспажыўтаварыства, да выхаду на пенсію быу старшынёй прафкома калгаса імя Калініна.

Мікалай Мікалаевіч карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод усяго насельніцтва Гарадоцкага сельсавета. Дзесяць год назад выбралі яго старшынёй мясцовай пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, ён з’яўляецца членам раённага савета ветэранаў, членам прэзідыума раённага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў. Вялікую работу вядзе па аказанню неабходнай дапамогі знямоглым, састарэлым адзінокім, інвалідам вайны і працы.

Разам са сваей жонкай Валянцінай Піліпаўнай, якая таксама заслугоўвае самых добрых слоў, адпрацавала працяглы час у кааперацы, выгадавалі трох дзяцей, усім далі вышэйшую адукацыю. Адзін сын працуе ў Мінску кандыдат фізіка-матэматычных навук (па ядзерных праблемах), другі сын таксама быў фізікам, але, на жаль, Мікалаю Мікалаевічу і Валянціне Пiліпаўне прыйшлося перанесці вялікае гора — яго заўчасную, у 35 гадоў смерть. Дачка – педагог.

Раённыя савет ветаранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, праўленне Беларускага таварыства інвалідаў сардэчна віншуюць Мікалая Мікалаевіча з юбілеем. Шчыра жадаюць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту ў сям’і і далейшых поспехаў у высакароднай, гуманнай дзейнасці.

Зінаіда Яскевіч, старшыня раённага савета ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сіл і раённага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў.

Маладзечанская Газета