Главная > Статьи > Каб адчуваць сябе падарожнікам, не абавязкова ехаць далёка

Каб адчуваць сябе падарожнікам, не абавязкова ехаць далёка

29 сентября 2020

Сяброўкі-маладзечанкі Жанна Дудчанка, Ларыса Зайцава і Алена Мантуш трэці год падарожнічаюць па нашым і суседніх раёнах і па-новаму адкрываюць для сябе родны край. Усе паездкі вельмі бюджэтныя, разлічаныя на адзін дзень і ў большасці выпадкаў па адлегласці не перавышаюць 100 кіламетраў у адзін бок. Сваімі ўражаннямі падарожніцы дзеляцца з сябрамі і знаёмымі, і ў іх ужо з’явіліся паслядоўнікі.

Упершыню ў Гарадок

Мае субяседніцы прызнаюцца, што сёлета адкрылі для сябе Гарадок – самабытнае мястэчка на мяжы Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. Не даводзілася тут бываць раней. З усмешкай успамінаюць, што ў першую паездку так і не знайшлі замчышча. Затое былі ў захапленні ад брукаванкі, старых яўрэйскіх дамоў з параднымі выхадамі на вуліцу, будынка млына, паўразваленага, але такога самабытнага. Як шкада, што помнік даўніны да гэтага часу не адрэстаўраваны! Калі спыніліся ля інфармацыйнага стэнда, з мясцовага Цэнтра культуры і быту выйшла яго дырэктар Таццяна Смолік і запрасіла пазнаёміцца з экспазіцыяй, за сімвалічную плату правяла змястоўную экскурсію. «Уразіла льняное адзенне, пашытае ўручную, — якое яно мяккае, як дасканала апрацаваныя швы. А які выдатны крой: у мужчынскіх штанах можна было сесці на шпагат», — дзеляцца ўражаннямі жанчыны, якія неўзабаве прыехалі ў Гарадок у другі раз — настолькі ён ім спадабаўся.

***

Анжаліка Крупянькова
Фота: Аляксей Платко

Ссылка источника