14 августа 2020
І ўсё ж такі дбаюць аб рэштках габрэйскай культуры ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах. Пост аб вандроўцы ў мястэчка Гарадок, што паміж Ракавам і Маладзечна.
1. Можна шчыра падзякаваць Ліну Цывіну за фактычную арганізацыю вандроўкі і за тое, што яна проста ў Гарадку ёсьць.
2. Таксама можна падзякаваць Аляксея Жахаўца за ягоную краязнаўчую дзейнасць! Дзякуючы ягоным намаганьням у Гарадку ёсьць каму цікава распавядаць аб ягонай гісторыі! Таксама раю паглядзець усім мясцовы канал на ютубе і далучацца да суполкі, дзе адлюстроўваюцца гарадзецкія падзеі, а таксама ёсьць архіўныя відэаматэрыялы.
3. Добра, што мясцовыя школы таксама неабыякава ставяцца да беларускай і габрэйскай спадчыны. У нашай вандроўцы нам дапамагалі вучні гарадзецкай школы, а таксама школы з мястэчка Краснае
4. Упершыню габрэйскія пахаваньні пачынаюць геатэгавацца! За гэта дзякуем Проект «Помним» — самы сучасны праект па пошуку и рэесраваньню могілак на Беларусі