4 августа 2020
Жанчыны з этнасуполкі «Кола» гукаюць вясну і сонейка традыцыйнымі абрадавымі спевамі
сваім колам на старажытным замчышчы Гарадок пад Маладзечна…
У Гарадку на Маладзечаншчыне 24 лютага зладзілі свята «Гуканне вясны». Арганізатары – Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёну разам з этнаграфічным клубам KOLA – прапанавалі наведвальнікам шматлікія гульні і майстар-класы. Кульмінацыяй стаў народны абрад гукання вясны. Як гэта было – у фотарэпартажы belsat.eu
Удзельніцы абраду гукання вясны ў Гарадку з каляровымі “птушкамі-продкамі”, якія згодна з традыцыяй прылятаюць на вяснавыя каляндарныя святы да сваіх нашчадкаў, каб прынесці ім вясну.
Дзяўчыны гукаюць вясну традыцыйнымі спевамі на шляху да старажытнага замчышча Гарадок.
Удзельніцы абраду гукання вясны з этнасуполкі “Кола” нясуць новае, ачышчальнае вяснавое сонца да старажытнага вала Гарадоцкага замчышча.
Абрадавая працэсія ўздымаецца на старажытнае замчышча Гарадок, каб каб дагукацца цёплага сонца і вясны.
Абрадавая працэсія ўздымаецца яшчэ вышэй.
Удзельніцы абрада гукання вясны вешаюць на дрэвы каляровых птушак, якія згодна с традыцыяй кожны год прыносяць з выраю вясну ў Беларусь.
Кіраўніца этнасуполкі “Кола” Наста Шпілеўская падчас абраду гукання вясны дапамагае паплечніцы ўберагчыся ад моцных марозаў, якія атакавалі Беларусь напрыканцы лютага.
Марознай сонечнай раніцай вецер змятае яскравы снег з дахаў адной з хатаў у старажытным мястэчку Гарадок, што на Маладзечаншчыне.
Фота – Аляксей Сталяроў
Спасылка крыніцы Белсат