Ах, як хочацца вярнуцца ў Гарадок Гарадкоў у нашай краіне некалькі. Самы вядомы — гэта населены пункт раённага значэння на 12 тысяч жыхароў у Віцебскай вобласці. Там працуюць вядомая птушкафабрыка і льнозавод, а яшчэ размешчаны дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Але ёсць Гарадок і зусім іншы — невялікi аграгарадок у Маладзечанскім раёне. Дзякуючы мясцоваму жыхару Аляксею Жахаўцу ён хутка стане больш вядомым за свайго «цёзку». Малады чалавек старанна збірае здымкі, дакументы і факты аб найстарэйшым у сваім рэгіёне населеным пункце, і створаны ім сайт haradok.by ужо пачаў прыцягваць турыстаў у гэтыя раней малалюдныя мясцiны.
Як гукалі вясну ў Гарадку Жанчыны з этнасуполкі «Кола» гукаюць вясну і сонейка традыцыйнымі абрадавымі спевамі сваім колам на старажытным замчышчы Гарадок пад Маладзечна…