У вёсцы Пажарышча цяпер няма з кім павітацца, а раней было нават сваё “тэлебачанне” Вёска Пажарышча знаходзіцца ад Маладзечна ўсяго ў 30 кіламетрах. Але калі ў горадзе мігцяць агні, кавярні завуць на вячэру, у магазінах натоўпы людзей, то ў Пажарышчы, бывае, за месяц няма з кім павітацца.