Там, дзе цяжэй

З Тучынскай фермай была сапраўдная бяда. Нізкія надоі, нізкая якасць малака. А паспрабуеш загаварыць з яе работнікамі аб выпраўленні становішча, дык усе ў адзін голас спасылаліся на вядомую “старажытнасць” памяшкання, Маўляў, аб якім тут выпраўленні становішча можа ісці размова калі жывёла ўтрымліваецца па дзедаўскаму спосабу — на падсцілцы, механізацыі таксама аніякай.

Ядвіга Паўлаўна Клімашэўская працавала ў тэты час у калгаснай бухгалтэрыі. Вядома, беспарадкі на Тучынскай ферме яе як камуніста ніколі не пакідалі раўнадушнай. Але ж у яе была свая прафесія, свая справа. І хто б мог падумаць, што аднойчы…

Калгасны партыйны сход надзвычай зацягваўся. Прапаноўвалі, не згаджаліся, спрачаліся, зноў прапаноўвалі, а той адзіны, вельмі неабходны шлях вырашэння тучынскага пытання ніяк не мог вынырнуць з лабірынту сітуацый, прыкладаў і разважанняў. Ясна было толькі адно — ферме патрэбны па-сапраўднаму прынцыповы, строгі і разумны кіраўнік. Імя Ядвігі Паўлаўны было названа не першым. Але чамусьці толькі яна без усялякіх разваг і ваганняў цвёрда прамовіла:

— Ну, што ж, трэба дык трэба. Пастараюся…

Такога ўпэўненага адказу ад бухгалтара мала хто і чакаў. Таму доўга прысутных не пакідала здзіўленне і нават адчуванне нейкай няёмкасці за тое, што так мала ведаюць сваю сяброўку па працы.

Характар Ядвігі Паўлаўны па-сапраўднаму раскрыўся толькі на новай рабоце. I галоўнае ў ім нястомнасць і творчасць. Кіраваць фермай новая загадчыца пачала вось з чаго. Аднойчы вечарам дачакалася на вуліцы дзяўчат Аню Шацёр і Тамару Дубовік, якія ішлі з поля. Аня і Тамара — камсамолкі і працавалі ў паляводстве з камсамольскім задорам. Ва ўсім былі першыя. А Тамару Дубовік ужо на той час аднавяскоўцы абралі дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў.

— Вось што, дзяўчаты, без вас мне зусім не выкруціцца, — сказала Ядвіга Паўлаўна.

— А Тучынскую ферму падымаць патрэбна. Так што мяняйце прафесію, сяброўкі.

Блізкім па светапогляду, інтарэсах людзям не абавязкова з’есці разам пуд солі, каб з’яднацца. Так было і ў гэтым выпадку. На ферме іх стала ўжо трое.

Пачынаць было вельмі цяжка. Умовы працы на ферме сапраўды «старажытныя», але тэта не самае галоўнае. Яшчэ больш «старажытнымі» аказаліся парадкі і традыцыі. У асноўным з імі і прыходзілася змагацца. Вакол было брудна, непрыбрана. Працоўная дысцыпліна храмала, з-за чаго вельмі часта парушаўся рэжым кармлення, даення і догляду жывёлы. Асноўнай зброяй у партыйна — камсамольскага актыву былі асабісты прыклад і кантроль. Спачатку ўкаранілася на ферме чысціня. Памяшканне напоўнілася свежым паветрам і заззяла белізной кармушак. З устанаўленнем належнай працоўнай дысцыпліны было цяжэй, але паступова і гэтая праблема адпала.

…Мінуў год з таго дня, як Ядвіга Паўлаўна ўзялася за кіраўніцтва фермай.

— Як нерадивую называем сёння Тучынскую ферму, — з задавальненнем адзначае важак калгасных камуністаў намеснік старшыні В.У. Бароўскі. — Загадчыкам там сакратар цэхавай Тучынскай партыйнай арганізацыі Ядвіга Паўлаўна Клімашэўская. Па надоях утрымлівае сёлета калектыў фермы першае месца ў гаспадарцы, увесь час дабіваецца важнай прыбаўкі да ранейшых паказчыкаў.

Звонку ферма вельмі нагадвае цацачную. Такая яна маленькая на сакавітым зялёным фоне. Унутры таксама вельмі непрывычныя мініяцюрныя памеры. На восемдзесят чатыры галавы ўсяго разлічана. Але па ўсім відаць, што ўмовы для жывёлы тут створаны добрыя. Суха, чыста, утульна. А вось і гаспадыня падыходзіць, усміхаючыся:

— Вядома, у нас тут зусім не падобна на сучасную ферму. I вынікі нашы не на ўзроўні нерадивых. Але калі прыкласці пэўныя намаганні, дык і тут можна атрымліваць не горшае малако.

I Ядвіга Паўлаўна пачала расказваць пра старанную працу даярак, асобнае месца сярод іх адводзячы сваім маладым памочнікам, якія не пабаяліся пайсці туды, дзе цяжэй.

…Якая ж перакананасць, упэўненасць у сваіх сілах патрэбны былі ёй, Ядвізе Паўлаўне, каб добраахвотна пайсці туды, дзе было па-сапраўднаму цяжка.

Л. Брыжэвіч
Святло камунізму


Комментарии:

Яндекс.Метрика