Як гукалі вясну ў Гарадку.

Жанчыны з этнасуполкі «Кола» гукаюць вясну і сонейка традыцыйнымі абрадавымі спевамі сваім колам на старажытным замчышчы Гарадок пад Маладзечна.

У Гарадку на Маладзечаншчыне 24 лютага зладзілі свята «Гуканне вясны». Арганізатары – Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёну разам з этнаграфічным клубам KOLA – прапанавалі наведвальнікам шматлікія гульні і майстар-класы. Кульмінацыяй стаў народны абрад гукання вясны. Як гэта было – у фотарэпартажы belsat.eu

Удзельніцы абраду гукання вясны ў Гарадку з каляровымі “птушкамі-продкамі”, якія згодна з традыцыяй прылятаюць на вяснавыя каляндарныя святы да сваіх нашчадкаў, каб прынесці ім вясну.

Дзяўчыны гукаюць вясну традыцыйнымі спевамі на шляху да старажытнага замчышча Гарадок.

Удзельніцы абраду гукання вясны з этнасуполкі “Кола” нясуць новае, ачышчальнае вяснавое сонца да старажытнага вала Гарадоцкага замчышча.

Абрадавая працэсія ўздымаецца на старажытнае замчышча Гарадок, каб каб дагукацца цёплага сонца і вясны.

Абрадавая працэсія ўздымаецца яшчэ вышэй.

Удзельніцы абрада гукання вясны вешаюць на дрэвы каляровых птушак, якія згодна с традыцыяй кожны год прыносяць з выраю вясну ў Беларусь.

Кіраўніца этнасуполкі “Кола” Наста Шпілеўская падчас абраду гукання вясны дапамагае паплечніцы ўберагчыся ад моцных марозаў, якія атакавалі Беларусь напрыканцы лютага.

Марознай сонечнай раніцай вецер змятае яскравы снег з дахаў адной з хатаў у старажытным мястэчку Гарадок, што на Маладзечаншчыне.

Фота – Аляксей Сталяроў

Спасылка крыніцы Белсат


Комментарии:

Яндекс.Метрика